УСУ эпічна знішчылі рэдкую вайсковую тэхніку РФ
1- 2.04.2023, 15:23
- 11,392

Акупанты выкарыстоўвалі яе для штурму «Азоўсталі» ў Марыюпалі.
Абаронцы Украіны ліквідавалі на фронце рэдкую тэхніку расейскіх акупантаў. Гаворка ідзе пра самаходны мінамёт 2С4 «Цюльпан» савецкай распрацоўкі, калібр якога 240 мм.
«Дэмілітарызацыю» варожай тэхнікі правялі байцы 14-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Рамана Вялікага. Адпаведнае відэа апублікаваў Telegram-канал «Аператыўны УСУ».
На кадрах вайскоўцы паказалі размяшчэнне варожай устаноўкі - яна стаяла пасярод поля.
Акупанты спадзяваліся, што тэхніка не будзе бачная за лесапасадкамі, аднак абаронцы Украіны даказалі адваротнае і знялі «бавоўну» на камеру з дрона.

Ваяры 14-й АМБр навялі прыцэл на расейскі рэдкі мінамёт і дакладным ударам знішчылі яго. Тэхніка ворага выгарэла калі не дашчэнту, то прынамсі знутры цалкам.
«І ўжо цюльпана няма... Загінуў», - падкрэслілі абаронцы.
Адзначым, што 2С4 «Цюльпан» - савецкі самаходны мінамёт калібру 240 міліметраў, прызначаны для знішчэння найбольш умацаваных фартыфікацыйных збудаванняў. Ён здольны весці агонь тактычнымі ядзернымі боепрыпасамі звышмалой магутнасці.
Расейцы называюць яго «адзіным у свеце мінамётам калібру 240 мм». Паводле іх заяў, далёкасць стральбы звычайным набоем складае да 10 км, а актыўна-рэактыўным - да 20 км.

Мінамёты 2С4 «Цюльпан» расейскія акупанты выкарыстоўвалі яшчэ пры штурме Луганскага аэрапорта ў 2014 годзе і штурму завода «Азоўсталь» падчас баёў за Марыюпаль у 2022 годзе.