24 красавiка 2024, Серада, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі акупант сам задакументаваў злачынствы ў Херсонскай вобласці

1
Расейскі акупант сам задакументаваў злачынствы ў Херсонскай вобласці

Захопнік дапамог міжнароднаму суду.

Расейскі акупант сам задакументаваў крадзеж карцін з Херсонскага абласнога краязнаўчага музея, падпісаўшы пагадненне аб іх захоўванні.

Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Херсонскай абласной рады Юры Сабалеўскі ў Telegram.

«Відавочнае - неймавернае. Або як расейскі акупант самастойна дакументуе ўласныя злачынствы, тым самым дапамагаючы міжнародным судам», - напісаў ён.

У тым ліку ён працытаваў расейскі дакумент, згодна з якім "1 красавіка 2023 года Міністэрствам культуры Херсонскай вобласці і дырэктарам Сімферопальскага Цэнтральнага музея Таўрыды Малыгіным Андрэем Вітальевічам было падпісанае пагадненне аб захоўванні раней эвакуаваных карцін Херсонскага абласнога краязнаўчага музея".

Сабалеўскі адзначыў, што пад эвакуацыяй маецца на ўвазе рабаванне культурных каштоўнасцяў Херсонскай вобласці падчас уцёкаў захопнікаў з места пад ціскам Сіл абароны Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках