25 красавiка 2024, Чацвер, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Лукашэнка трапіў у пастку

5
Эксперт: Лукашэнка трапіў у пастку
ФОТА: ANADOLU AGENCY

Дыктатар ні на каго не зможа разлічваць.

Лукашэнка не валодае незалежнасцю. Калі Расея прывязе на тэрыторыю Беларусі зброю, то ён не зможа адмовіць ёй у гэтым, а таксама не выступіць за вывад расейскіх войскаў.

Пра гэта заявіў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка ў эфіры FREEДОМ.

«Ён для гэтага не мае ніякіх магчымасцяў, інструментаў, жаданняў і маральнай ахвоты. Лукашэнка небеспадстаўна разумее, што калі ён у гэтай сітуацыі будзе выступаць супраць Пуціна, то ніхто яго не абароніць і не паверыць, што ёсць якая-небудзь хітрая камбінацыя», - заявіў Мажэйка.

Палітолаг нагадаў, што ў перыяд перад выбарамі Лукашэнка сцвярджаў, што ў выпадку спробы Расеяй акупаваць Беларусь NATO не пакіне гэтага без адказу.

«Відавочна, што цяпер Лукашэнка такога не скажа і разлічваць ні на каго не зможа. І ў такой сітуацыі, вядома, Лукашэнка сам трапіў у залежнасць ад Расеі як вайсковую, так і эканамічную ў сувязі з гэтымі санкцыямі», - падкрэсліў ён.

Аналітык зазначыў, што Лукашэнка апынуўся ў пастцы, у якую ён трапіў са сваёй віны. З ягоных слоў, разам з ім сутыкнуўся з гэтымі праблемамі беларускі народ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках