23 красавiка 2024, aўторак, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як УСУ могуць прарваць калідор у Крым

8
Як УСУ могуць прарваць калідор у Крым

Украіна мае «супэрзброю».

Імаверна, украінцы паспрабуюць прарвацца ў Запарожскай вобласці да ўзбярэжжа Азоўскага мора, перацінаючы ворагу наземны калідор у Крым.

Такое меркаванне выказала ў сваім YouTube-блогу расейская журналістка, гісторык і пісьменніца Юлія Латыніна.

Яна адзначыла, што авіяцыі NATO для свайго контрнаступу Украіна так і не атрымала. Але яна пры гэтым мае супэрзброю - дэталёвыя выведныя звесткі аб фронце.

«З майго пункту гледжання, галоўны, абсалютны супэркозыр, які перасягае ўсё (...), гэта поўная, дэталёвая інфармацыя пра ўсё, што адбываецца ў Запарожскім калідоры (там будзе галоўны ўдар). Пасля мабілізацыі ён параўнальна добра абаронены», - расказала Латыніна.

Яна ўдакладніла, што на сённяшні дзень ва Украіне знаходзяцца блізу 360 тысяч расейскіх жаўнераў. Пры гэтым толькі 40 тысяч з іх - на перадавой лініі, бо камандаванне сцеражэ рэзэрвы.

«Герасімаў (кіраўнік Генеральнага штаба УС РФ – рэдакцыя) таксама не дурань. Ён разумее, што галоўнае - гэта не спаліць свае войскі ў наступе, дачакацца, калі ўкраінцы будуць наступаць, і трымаць абарону, таму ён і пакінуў «Вагнер» перамолвацца ў Бахмуце», - запэўніла журналістка РФ.

Яна ўдакладніла, што акупанты апошнім часам вельмі актыўна акопваліся на гэтым кірунку, рыхтуючыся да наступу УСУ. Аднак гэта расейцам не дапаможа, упэўненая Латыніна.

«Вузлы абароны (УС РФ) - гэта не суцэльны ланцуг. Усе гэтыя вузлы абароны, а пагатоў месты УСУ будуць проста абыходзіць. Абыходзіць і наносіць высокадакладныя ўдары з дапамогай GLSDB і JDAM. Будуць пляжыць штабы і склады. Пачнецца са штабоў, прычым вельмі далёка ад лініі фронту. Дэзарганізацыя кіравання. Далей склады. А затым пойдзе панцырная тэхніка, якая будзе перацінаць лініі забеспячэння», - канстатавала Латыніна.

Яна дадала, што пяхота УСУ падчас контрнаступу будзе праточвацца ў тыл расейцаў праз дзіркі ў абароне, абыходзячы самыя ўмацаваныя дзялянкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках