26 красавiка 2024, Пятніца, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Галоўчанка пакрыўдзіўся на еўрапейцаў

31
Прэм'ер Галоўчанка пакрыўдзіўся на еўрапейцаў

На думку кіраўніка ўрада, дарогі ў Беларусі маюць рамантаваць менавіта яны.

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў, што будзе з аўтадарогамі, на рэканструкцыю якіх улады разлічвалі атрымаць грошы ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Паводле ягоных слоў, гаворка ідзе пра 900 млн даляраў, паведамляе ОНТ.

Раман Галоўчанка, расказваючы аб інвестыцыйных праектах рэгіёнаў (у кожным раёне запланавана па адным праекце), паведаміў, што на іх рэалізацыю спатрэбіцца амаль 5,5 мільярда рублёў. Фінансаваць праекты мерацца "за кошт унутраных інвестыцый".

Пасля гэтага прэм'ер загаварыў аб рэканструкцыі дарог.

«А я нагадаю, што нашы заходнія партнёры, якія парушылі свае кантрактныя абавязанні паводле тых кантрактаў і пагадненняў, якія яны падпісалі з урадам аб фінансаванні праектаў. А гэта бязмала 900 мільёнаў даляраў. І частка з іх была кінутая проста, - удакладніў Раман Галоўчанка. - Ну добра… там, дзе не пачалі. Напрыклад, некалькі дарог у нас было спланавана з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Яны іх не пачалі. А былі праекты, якія пачалі і кінулі. Яны ж не могуць прастойваць. Таму, нягледзячы на ўсе складанасці мінулага года і санкцыі, урад адшукаў пры дапамозе Лукашэнкі рэсурсы для таго, каб іх закончыць».

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) адмовіўся ад дзейнасці ў Беларусі пасля фальсіфікацыі выбараў і пачатку рэпрэсій у нашай краіне.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках