20 красавiка 2024, Субота, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь страціла 1052 населеныя пункты

27
Беларусь страціла 1052 населеныя пункты

І скарачэнне працягваецца.

Колькасць населеных пунктаў у Беларусі з кожным годам працягвае скарачацца. Так, за апошнія 20 гадоў нашая краіна страціла больш за 1000 населеных пунктаў, паведамляе «Зеркало» са спасылкай на звесткі «Белстата».

Паводле афіцыйных звестак, на пачатак 2023 года ў Беларусі налічвалася 23 208 населеных пунктаў. 20 гадоў таму, у пачатку 2003 года, у нашай краіне налічвалася 24 260 населеных пунктаў. Гэта значыць, за гэты час іх колькасць скарацілася на 1052.

За мінулы год колькасць населеных пунктаў у Беларусі скарацілася на 19 - да 23 208 - за кошт «памірання» сельскіх населеных пунктаў. З іх 13 зніклі ў Віцебскай вобласці, у Гомельскай - тры, у Менскай - два, а ў Гарадзенскай - адзін.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках