28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чэмпіянаце Расеі схібілі беларускія валейбалісткі

7
У чэмпіянаце Расеі схібілі беларускія валейбалісткі

Мужчыны і зусім апынуліся на дне.

Валейбольныя каманды "Будаўнік" і "Мінчанка" закончылі выступленне ў рэгулярным сезоне чэмпіянату Расеі. Два калектывы з Беларусі не патрапілі ў плэй-оф. Мужчыны і зусім апынуліся на дне, піша zerkalo.io.

Так, "Будаўнік" заняў апошняе, 16-е месца. У 30 матчах мужчынская каманда перамагла толькі двойчы. Цяпер беларускіх валейбалістаў чакаюць сустрэчы за 13-16-е месцы.

Жанчыны выглядалі годна. У рэгулярным чэмпіянаце, у якім бралі ўдзел 14 камандаў, «Мінчанка» фінішавала дзясятай - 10 перамог у 26 матчах. У плэй-оф выходзілі восем наймацнейшых калектываў. Беларускам засталася барацьба ў сэрыі да дзвюх перамог за 9-ю пазіцыю.

Пасля пачатку вайны ва Украіне валейбалісты з нашай краіны (як і расейцы) былі адхіленыя ад выступу на міжнароднай арэне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках