Палкоўнік УСУ выкрыў, які баявы прыпас скінула расейская авіяцыя на Белгарад
7- 21.04.2023, 12:48
- 22,984
Расейцаў чакае шмат такіх надзвычайных здарэнняў.
У цэнтры Белгарада ўчора ўвечары адбыўся магутны выбух. У выніку яго ўтварылася яміна радыюсам 20 мэтраў. У Мінабароны Расеі патлумачылі здарэнне "няштатным сыходжаннем авіяцыйнага баявога прыпасу" з расейскага Су-34 падчас палёту над горадам.
Пра што сведчыць такое надзвычайнае здарэнне? З такім пытаннем сайт Charter97.org звярнуўся да ўкраінскага вайсковага аналітыка, палкоўніка запасу Узброеных сіл Украіны Пятра Чэрніка.
- Гэта ці не адзіны выпадак, калі расейскае Мінабароны кажа праўду. Тое, што гэтая бомба здолела выйсці ў няштатным рэжыме з іхняга найсучаснейшага знішчальніка-бамбавіка Су-34, сведчыць, што стратэгічна вайскова-прамысловы комплекс Расеі вельмі моцна паскорыўся ў частцы сваёй уласнай дэградацыі. У гэтым няма ні найменшых сумневаў. Упэўнены, што такія выпадкі будуць толькі нарастаць. Гэты выпадак, дарэчы, таксама не першы.
Мы памятаем, як Су-34 рэзнуўся ў жылы дом у Ейску, практычна цалкам абрынуўшы цэлы пад'езд. Пад гэтым кутом варта яшчэ паглядзець на тое, што РФ выводзіць з эксплуатацыі наймацнейшы акіянічны крэйсер "Пётр Вялікі", які яны называюць "забойцам авіяносцаў", а таксама выводзіць са складу дызель-электрычную падводную лодку класа "Лада".
Гэта ёсць нічым іншым, як паказнікам таго, што Расея не здатная будаваць па-сапраўднаму якасную зброю, і гэта ўсё будзе дэградаваць. Думаю, што мы яшчэ не аднаразова ўбачым такія выпадкі, і гэта неймаверна добра.
- Паводле адной версіі, на Белгарад упала авіябомба ФАБ-1500, якой бамбавалі Марыюпаль. Паводле іншай - новы баявы прыпас, які РФ выкарыстоўвае апошнія некалькі тыдняў. На Вашу думку, што за баявы прыпас гэта мог быць?
- Мабыць, гэта быў авіябомба КАБ-500 (належыць да высокадакладнай зброі і прызначаная для трапляння ў наземныя цэлі тыпу агнявых пунктаў і жывой сілы паводле прынцыпу «скінуў-забыўся» у простых метэаралагічных варунках - заўвага). Гэта карэктаваная авіяцыйная бомба калібрам 500 кг. Калі б авіябомба была 1500 кг, то яміна была б значна большай.
- Дзіўна, што Мінабароны РФ так хутка прызнала, што, можна сказаць, бамбавала расейскі горад. Чаму? Бо ёсць тэндэнцыя да хавання такіх надзвычайных здарэнняў.
- Цяпер такое стаіць ужо немагчыма. Скажу, што яны сапраўды з пункту гледжання прапаганды здзейснілі правільны манэўр. Гэта называецца тактыкай адчыненых дзвярэй. Навошта дзверы выломліваць, калі іх можна адчыніць? Яны адразу спусцілі ўсю магчымую пару. Літаральна некалькі дзён праміне, і гэты інцыдэнт у РФ заціхне.