20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Світан: Пуцін - легітымная цэль для дронаў УСУ

15
Раман Світан: Пуцін - легітымная цэль для дронаў УСУ
Калаж: FOCUS.UA

Удараў па вайсковых аб'ектах ля Масквы і Пецярбурга нанесена нашмат больш.

Каля маскоўскіх аэрапортаў пачалі з'яўляцца невядомыя беспілотнікі. Адзін з дронаў быў заўважаны ў небяспечнай блізкасці ад самалёта авіякампаніі "Победа". Што гэта мог быць за БЛА?

З такім пытаннем сайт Charter97.org звярнуўся да палкоўніка запасу Узброеных сіл Украіны, лётчыка-інструктара Рамана Світана.

- Напраўду гэта маглі быць нашы ўкраінскія беспілотнікі UJ-22. У нас гэтых шматфункцыйных БЛА вельмі шмат. Гэтыя робаты могуць несці выведную апаратуру, відэакамеры пад кіраваннем. Прычым заходзіць, здымаць і вяртацца назад. Іх баявы радыюс - пад 800 кіламэтраў. Ён можа зайсці, дапусцім, на Маскву, усё зняць і вярнуцца назад.

Варта адзначыць, што ён можа несці з сабой блізу 20 кг выбухоўкі, калі трэба будзе прычыніць шкоду вайсковым аб'ектам. Таму ёсць імавернасць таго, што гэта былі ўкраінскія выведныя або ўдарна-выведныя беспілотнікі. Далей сочым за развіццём падзей. Думаю, што ў найбліжэйшыя некалькі тыдняў будзе ясна, для чаго яны там лятаюць.

- Калі даўней дроны з'яўляліся ў Курскай і Белгарадскай абласцях, то цяпер іх заўважаюць у Маскве, Пецярбургу. Пра што гэта сведчыць?

- Ва ўкраінскіх войскаў з'яўляюцца беспілотнікі з вялікім баявым радыюсам. Мы даўней мелі беспілотнікі з далёкасцю недзе 150 кіламэтраў. Вось яны і працавалі ў пяці абласцях Расеі, якія мяжуюць з Украінай: Бранскай, Курскай, Белгарадскай, Варонежскай і Растоўскай.

Калі даўней мы даставалі 150 км, то цяпер маем дроны з баявым радыюсам у 750-800 км. Гэта значыць, што далёкасць у адзін бок - да 1500 км без вяртання. Удары наносім і будзем наносіць.

Рэч у тым, што ёсць вельмі шмат рэальных паведамленняў аб ударах па расейскіх вайсковых аб'ектах пад Балашыхай (пад Масквой), пад Пецярбургам. Гэтыя ўдары не надта відаць у расейскай інфармацыйнай прасторы, бо расейскае войска іх хавае. Удары такога ўзроўню не асвятляюцца.

Проста ёсць ускосныя звесткі аб тым, што мы наносім удары па расейскіх вайсковых аб'ектах. Падкрэслю, будзем далей наносіць. У тым ліку - з дапамогай гэтых беспілотнікаў.

- Нямецкае выданне Bild пісала, што БЛА, які ўпаў пад Масквой, рыхтаваўся забіць Пуціна. Якія вялікія аперацыі могуць выконваць украінскія дроны?

- Паўтаруся, беспілотнік, пра які я гаварыў, UJ-22, можа несці блізу 20 кг выбухоўкі. 20 кг выбухоўкі сапраўды можа забіць звяз жаўнераў. Калі ж патрапіць, дапусцім, у склад баявых прыпасаў альбо нафтасховішча, то можа іх знішчыць. Прычыніць вялікія страты.

Адназначна, што калі будзе стаяць задача адраснага знішчэння вайсковага аб'екта, то ён дакладна яго знішчыць. Гэты беспілотнік мае дырэктыўнае кіраванне самалётнага тыпу.

Што да Пуціна, то ён — вярхоўны гетман. Гэта найвышэйшы вайсковы ранг, які сам сабой з'яўляецца легітымным вайсковым аб'ектам. Таму можа быць і такое развіццё падзей.

- Ва Украіне абвясцілі ўзнагароду для дрона, які прызямліцца на Чырвонай плошчы. Ці выканальная такая задача для ўкраінскім БЛА?

— Калі да Балашыхі ўжо далятаюць, дык сапраўды выканальная. Дрон пад дырэктыўным кіраваннем ужо сапраўды даляціць да Чырвонай плошчы. Можа, нейкія людзі і возьмуцца за гэта. Не абавязкова, што гэта будуць украінцы. Могуць быць і расейцы, якія проста паквапяцца на пэўныя фінансавыя ўзнагароды і не пабаяцца ФСБ. Тут такі дваякі падыход.

Рэч у тым, што "проста садзіцца" нашы Узброеныя сілы ўжо сапраўды не будуць. Знішчыць вайсковы аб'ект - гэта задача, а вось усё астатняе больш падобнае ўжо да шоў. Тым не менш, неблагое шоў, якое спраўдзіць дзейнасць СПА Расеі ў ахове сталіцы.

- Сёння міністр абароны Украіны заявіў, што ў глабальным сэнсе Украіна гатовая да анансаванага даўней контрнаступу. Як думаеце, калі ён можа стартаваць?

- Глабальна мы гатовыя, але пакуль што надвор'е не гатовае нас радаваць. Як мінімум да пачатку наступнага тыдня будуць ісці дажджы. Далей яшчэ з тыдзень мае падсыхаць, каб рушыла цяжкая тэхніка.

Тое, што мы гатовыя тэхнічна, гэта ясна, але вось падшэрхлая паверхня будзе гатовая не раней за 5-7 траўня.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».