20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны экспэрт: Лукашэнка абкладзены агентамі з усіх бакоў

16
Ваенны экспэрт: Лукашэнка абкладзены агентамі з усіх бакоў
Аляксей Мельнік

Дыктатар у значна горшай сітуацыі, чым калісьці быў Януковіч.

Дырэктар Федэральнага бюро расследаванняў ЗША Крыстафер Рэй заявіў, што ў расейскай выведцы шмат апанентаў вайны і ЗША хацелі б з імі пагаварыць. Што можа цікавіць амерыканскія спецслужбы і што яны могуць прапанаваць расейскім агентам?

На гэтае і іншыя пытанні сайту Charter97.org адказаў судырэктар праграм замежнай палітыкі і міжнароднай бяспекі Цэнтра Разумкова, першы памочнік міністра абароны Украіны (2005-2008), ваенны экспэрт Аляксей Мельнік.

- Украінская выведка заявіла, што мае сваіх агентаў у асяроддзі Пуціна і што ў Крамлі ідуць пошукі пераемніка расейскага дыктатара. Ці могуць украінскія спецслужбы неяк паўплываць на працэс змены ўлады ў Расеі?

- Не магу сказаць, наколькі істотна могуць уплываць украінскія спецслужбы менавіта на развязанне гэтага пытання. Шмат ёсць фактаў правядзення паспяховых аперацый, але менавіта гэты ўзровень складана ацаніць.

- Дырэктар ФБР заявіў, што ў расейскай выведцы шмат супраціўнікаў вайны і ЗША хацелі б з імі пагаварыць. Што можа цікавіць амерыканскія спецслужбы і што яны могуць прапанаваць расейскім агентам?

- Вось гэта значна цікавей. Калі перафразаваць вашае пытанне, то амерыканскім спецслужбам ёсць што прапанаваць у абмен на супрацоўніцтва. Асабліва ў той сітуацыі, калі многія з агентаў, а асабліва тыя, якія знаходзяцца па-за тэрыторыяй Расеі, пазіраюць па баках, шукаючы выратавальнае кола.

Гісторыя з тым, што Пуцін вельмі не любіць здраднікаў, якраз унутры гэтай службы - гэта яшчэ адзін аргумент, які пацвярджае тое, што падобныя аперацыі могуць быць паспяховымі.

- Якія важныя звесткі могуць быць перададзеныя ў выпадку такой вярбоўкі?

- Нядаўні выпадак уцёкаў аднаго з супрацоўнікаў, які адказваў за сувязь (гаворка ідзе пра афіцэра ФСА Глеба Каракулава, які працаваў з Пуціным - заўв.). Гэта тэхнічны работнік, але тое, што ён распавёў - вельмі цікава і дапамагае прафесійным выведчыкам, аналітыкам, скажам, скласці пазлы. Гэтая інфармацыя можа быць скарыстаная пры планаванні далейшых аперацый.

У наступны раз гэта можа быць не проста тэхнічны супрацоўнік выведкі, а з доступам да замежнай агентуры, асабліва, да інфармацыі па кратах ці ланцужках, якія могуць вывесці на кратоў, якія сядзяць унутры самой сістэмы Захаду. Зразумела, што на сённяшнім, скажам так, гаротным стане расейскай агентуры на Захадзе, гэта можа паставіць фінальную кропку. Прынамсі на гэтай частцы выведкі, што называецца human intelligence ці агентурная выведка.

- Улічваючы, што нават у асяроддзі Пуціна ёсць агенты замежнай выведкі, то наколькі магчыма, што падобная сітуацыя склалася і вакол беларускага дыктатара?

- 99,9%. Я сыходжу з досведу таго, як гэта было ва Украіне. Напрыклад, за Януковічам (экс-прэзідэнт - уцякач Украіны - заўв.) кіраўніком СБУ быў прызначаны нейкі Якіменка. У яго, акрамя прозвішча на "ка", нічога, здаецца, украінскага не было. Мала таго, ён быў у свой час афіцэрам Узброеных сіл Расеі. Меў "дзіркі" ў біяграфіі. То бок, гэта быў агент ФСБ, пастаўлены ачольваць украінскую спецслужбу.

Гэта як адзін з прыкладаў, а зараз чым далей, тым больш у нас з'яўляецца інфармацыі, фактаў.

Лукашэнка ж абкладзены з усіх бакоў гэтымі агентамі. Дарэчы, калі ў выпадку гэтага Якіменкі Януковіч, хутчэй за ўсё, ведаў і даваў на гэта дабро, то, думаю, што ў Лукашэнкі сітуацыя значна горшая.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».