20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Каваленка: «Расейскі «авіяносец» у Чорным моры зазнае кaтастрофу»

3
Аляксандр Каваленка: «Расейскі «авіяносец» у Чорным моры зазнае кaтастрофу»
АЛЯКСАНДР КАВАЛЕНКА

Ваенны экспэрт расказаў, якія «цікавыя падзеі» могуць пачацца ў Крыме.

У суботу, 29 красавіка, у акупаваным украінскім Севастопалі адбыўся пажар з-за патрапляння беспілотніка ў рэзервуар з палівам. Пасля гэтага здарэння расейскія афіцэры спрабуюць масава ўцячы з Крыма.

Што адбываецца на акупаванай паўвыспе? Сайт Charter97.org паразмаўляў з вядомым украінскім ваенным экспэртам Аляксандрам Каваленкам.

- Найперш адзначу, што ўкраінскі бок афіцыйна не прызнаў, што ў Севастопалі былі нашы беспілотнікі. З іншага боку, так, сапраўды там здарыўся інцыдэнт на нафтабазе. Агнём была знішчана даволі прыстойная колькасць паліўна-аліўных матэрыялаў.

Тут важна разумець, чаму пайшла такая рэакцыя, у тым ліку - расейскіх вайскоўцаў. Рэч у тым, што вайскоўцы выдатна разумеюць, што калі гарыць нафтабаза і страчваецца вялікая колькасць паліўна-аліўных матэрыялаў, той ці іншы плацдарм недаатрымае гэтыя паліўна-аліўныя матэрыялы. Такім чынам, зніжаецца магчымасць правядзення або наступальных, або абаронных аперацый.

Гэта ўсё зводзіцца да таго, што такога кшталту інцыдэнт можа паўплываць на абаронную здольнасць усёй групоўкі расейскіх акупацыйных войскаў на поўдні. Пакуль не крытычна, але ў перспектыве яны будуць абмежаваныя ў сваім функцыянале.

Каб не трапіць, мякка кажучы, пад чарговую раздачу ці не быць у эпіцэнтры вельмі цікавых падзей, многія спрабуюць засцерагчы сябе і сваіх блізкіх, пакінуўшы як мага хутчэй Крым.

- Якія «вельмі цікавыя падзеі» вы маеце на ўвазе?

- Адбыўся ўжо адзін інцыдэнт на адной нафтабазе. Магчыма, такое здарыцца і на іншых нейкіх аб'ектах. У іх жа там стала нешта адбываецца.

Акрамя таго, на сённяшні дзень Крымскі мост - адзіны аб'ект, які забяспечвае больш-менш, нягледзячы на пашкоджанні, ніштаватую лагістыку паміж акупаваным Крымам і мацерыковай часткай РФ. А калі ён перастане ўвогуле функцыянаваць?

Расейцы спрабуюць скарыстацца гэтым акном магчымасцяў, каб дастаткова камфортна пакінуць Крым. Той, хто, скажам так, дальнабачны, імкнецца гэта зрабіць, пакуль ёсць такая магчымасць.

- Ці можна сказаць, што ўдары войска Украіны наносіць не толькі па акупаванай паўвыспе, але і па іміджы Пуціна?

- Безумоўна. Тут нават не столькі размова ідзе аб ударах па Крыме. Важны сам факт таго, што паветраная прастора паўвыспы лічылася максімальна бяспечнай для расейскіх акупантаў. З эшаланаванай СПА, эшаланаванай берагавой супрацькарабельнай абаронай і іншымі сродкамі. Яны сапраўды стварылі з часова акупаванага Крыма дастаткова сур'ёзны, непрыступны бастыён.

Але ў гэтым бастыёне, што на працягу 2022-га года, што ў 2023-м, увесь час нешта выбухае, раздаюцца «бавоўны», задымленні і гэтак далей.

- Пра што гэта кажа?

- Пра тое, што нягледзячы на тое, што ўсе гэтыя гады яны спрабавалі стварыць вось такі непатапляльны «авіяносец» у Чорным моры, у іх гэта не атрымалася. Яны не могуць абараніць гэты свой «авіяносец» ні з паветра, ні з марскіх рубяжоў.

Паступова ўзнікае пытанне, а ці змогуць яны яго абараніць з сушы? Гэта ўсё комплексны ўдар і па рэпутацыі самога ж вайсковага злачынца, які адшукваецца Міжнародным крымінальным судом, Уладзіміра Пуціна.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».