10 траўня 2024, Пятніца, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяжка хворы або атручаны: што адбываецца з Лукашэнкам

81
Цяжка хворы або атручаны: што адбываецца з Лукашэнкам
иллюстративное фото

Раптоўнае знікненне дыктатара з публічнага поля спарадзіла новыя версіі.

Пасля відавочных праблем са здароўем на парадзе 9 траўня ў Маскве Лукашэнка амаль дзень не з'яўляецца на публіцы. Пасля таго, як дыктатар праз праблемы са здароўем не змог сказаць прамову на ўскладанні кветак ля вечнага агню ў Менску, ягоная прэсавая служба практычна маўчыць.

Як паведамляў сайт Charter97.org, дыктатар не змог на парадзе ў Маскве прайсці 300 мэтраў пешшу - ахове Пуціна давялося яго везці. Да таго ж у Лукашэнкі на руцэ заўважылі кавалак тканіны, падобны да бінту. А ўвечары ў Менску дыктатар не сказаў сваю традыцыйную прамову на ўскладанні вянкоў да манумента Перамогі.

Учора набліжаны да дыктатара Telegram-канал апублікаваў старое відэа з хворым Лукашэнкам, фота выставы ў ягоным палацы, а таксама тэкставае віншаванне, адпраўленае прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву ў сувязі са 100-годдзем з дня нараджэння ягонага бацькі.

Раптоўнае знікненне дыктатара з публічнага поля спарадзіла новыя версіі аб ягоным стане.

Украінскі журналіст Дмытро Гардон мяркуе, што Лукашэнку маглі атруціць, і ён неўзабаве памрэ.

Аб гэтым ён заявіў у эфіры YouTube-канала «Хадаркоўскі live».

«Сачыце за Лукашэнкам. Мне здаецца, яго атруцілі, і ён неўзабаве памрэ. Сачыце ўважліва за ім», - сказаў Гардон.

Такую ж версію выказаў і вайсковы эксперт Аляксандр Мусіенка.

Ён адзначыў, што Крэмль ужо неаднаразова звяртаўся да такога спосабу ліквідацыі непажаданых асоб, а частыя сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна давалі магчымасці для атручэння беларускага дыктатара.

Пры гэтым эксперт не выключае, што ў Лукашэнкі могуць быць проста праблемы са здароўем.

Расейскі публіцыст і апазіцыйны палітык Андрэй Пянткоўскі ў інтэрв'ю ўкраінскаму «24 каналу» падкрэсліў, што Лукашэнка выглядаў вельмі дрэнна на парадзе ў Маскве, і выказаў прагноз аб магчымай блізкай смерці дыктатара.

«Лукашэнку на парадзе сапраўды было вельмі блага. Яны ўсе былі вельмі невясёлыя. Лукашэнка не мог дайсці нават да помніка невядомаму жаўнеру. Яго падвезлі на нейкім вазку, на нейкім аўтамабілі.

Усе чакаюць, калі Пуцін памрэ, але ў гэтай гонцы Лукашэнка можа яго выперадзіць, мне здаецца», - адзначыў расейскі апазіцыйны палітык.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках