28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Войска РФ патрапіла ў пастку

8
Палкоўнік УСУ: Войска РФ патрапіла ў пастку

Каго прызначаць вінаватым?

За 15 месяцаў вайны Пуцін 17 разоў мяняў начальнікаў расейскіх акупантаў ва Украіне. У тым ліку тры разы начальніка ўсёй групоўкі. Пра што гэта сведчыць?

З такім пытаннем сайт Charter97.org звярнуўся да ўкраінскага вайсковага аналітыка, палкоўніка запасу Узброеных сіл Украіны Пятра Чэрніка.

- Вайсковы ўклад РФ не вытрымаў выпрабавання вялікай вайной. Яны напраўду думалі, што за тры дні, максімум тыдзень, ліквідуюць украінскую дзяржаўнасць, а выявілася, што ўсё іхняе «другое войска свету» - гэта велізарная бутафорыя.

Вось яны і спрабуюць знайсці хоць нейкія кадравыя развязкі для таго, каб палепшыць ваенную сітуацыю ў стратэгічнай пастцы, у якую патрапілі.

Ёсць яшчэ адзін важны нюанс. Расея заўсёды ў гістарычным кантэксце вылучалася такой з'явай, як абсалютная цэнтралізацыя вайсковай улады. Там ніколі не дабіралі афіцэраў паводле маральна-службовых або інтэлектуальных якасцях, а выбіралі выключна паводле вернасці да найвышэйшай службовай асобы.

Нават у Пятра I з гэтай нагоды ёсць вельмі добры выраз: «Указую боярам в Думе говорить по ненаписанному, дабы дурь каждого видна была!». Вось няйнакш.

Цяпер трэба разумець той момант, што паміж "вежамі Крамля" нарастае сур'ёзнае супрацьстаянне. Нехта мае быць прызначаны вінаватым. Пытанне ў тым, хто гэта будзе. Ці гэта будзе «вежа» Бортнікава-Патрушава. Яна мацнейшая, і менавіта яны пераканалі Пуціна, што ў гэтай вайне можна перамагчы. Ці гэта будзе «вежа» Шайгу-Герасімаў, якія не ўправіліся з заданнем. Вось гэтая кадравая мітульга - акурат балансаванне Пуціна паміж гэтымі дзвюма вялікімі вежамі.

- Што гэта азначае ў кантэксце вайны?

- Чым больш там напружання, хаосу, тым больш будзе дапушчана памылак. Гэта будзе мець невялікі карысны каэфіцыент для нас, але вельмі маленькі. Ад перастаноўкі месцаў складнікаў сума не мяняецца. Для нас усе расейцы ліхія, добрых расейцаў няма.

- Характэрнымі сталі нядаўнія заявы Прыгожына аб тым, што ён можа вывесці ПВК "Вагнер" з Бахмута. Што азначаюць гэтыя ягоныя словы?

- Як я сказаў, гэта і ёсць нарошчванне барацьбы паміж «вежамі Крамля». Назіраем, глядзім, чым гэта ўсё скончыцца. Але падкрэслю яшчэ раз сваю пазіцыю, што б і як бы там не адбывалася, наш лідэр пачатку 20-га стагоддзя Сымон Пятлюра мае добрае выслоўе: "Расейская дэмакратыя заканчваецца там, дзе пачынаецца ўкраінскае пытанне".

Дарэчы, гэты выраз дастасавальны і да Беларусі. Для расейцаў мы - "частка іхняга народа". Яны ад "велічы" не адмовяцца, хто б у іх ні быў ва ўладзе і якія кадравыя перастаноўкі ні адбываліся. Гэта ключавая дэталь.

У гэтай сітуацыі нам застаецца толькі распляжыць расейскае войска, нанесці канчатковую паразу маскоўскаму імперыялізму. Картаген мае быць разбураны. І наш, і ваш народ атрымае сапраўднае цывілізаванае жыццё толькі тады, калі РФ загіне. Да гэтага часу мы не маем перспектыў. Мы б'ёмся на смерць, а вы маеце свой гістарычны шлях.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках