13 траўня 2024, панядзелак, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Медыкі з'язджаюць з Беларусі

41
Лукашэнка: Медыкі з'язджаюць з Беларусі

Дыктатар прызнаў масавы адток кадраў.

Лукашэнка прызнаў, што медыкі з'язджаюць за мяжу. У астатніх лекараў выявілі «недастатковы ўзровень падрыхтоўкі і прафесіяналізму». Аб гэтым дыктатар заявіў на нарадзе ў пытаннях медыцыны, якая прайшла сёння.

«Неяк гэта не стасуецца з запатрабаванасцю нашых спецыялістаў не толькі ў Расеі, але і ў Еўропе. Акрамя таго, у апошнія гады мы інтэнсіўна навучаем лекараў раённага звяна высокім тэхналогіям. Каму вы локшыну вешаеце?.. Прашу паведаміць, што не так з кваліфікацыяй. У чым прычыны, дзе недапрацоўваюць медуніверсітэты?» - сказаў дыктатар.

Таксама Лукашэнка скардзіцца на дысцыпліну.

«Дагэтуль ёсць абуральныя праблемы вэрхала ў лякарнях, паліклініках, ФАПах: сцены і столі разбураюцца, дзверы пакасіліся, элементарныя санітарныя правілы не выконваюцца, - казаў Лукашэнка. - ...Як вы збіраецеся затрымліваць спецыялістаў на месцах, калі там не створаны нармальныя ўмовы для пацыентаў і для медыкаў? Адсюль і кадравыя праблемы: нібыта рыхтуем дастаткова лекараў і медсясцёр, а ў раёнах не затрымліваюцца нават з мэтавымі накіраваннямі. Шукаюць сабе месца ў сталіцы ці, што яшчэ горш, за мяжою. Разбярыцеся з мэтавікамі. Разбярыцеся, каго вы туды набіраеце... І ніякіх адгаворак пасля таго, як адвучыўся. Ты павінен там пяць гадоў адпрацаваць. Замуж, яшчэ некуды там... Гэта не прымаецца. Пяць гадоў ідзі адпрацуй. Мы выдаткоўваем каласальныя грошы на падрыхтоўку медыкаў. Ні ў адной сферы такіх выдаткаў няма, а ў нас усё свабода», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках