29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларускія спецслужбы пагражалі нас забіць»

11
«Беларускія спецслужбы пагражалі нас забіць»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Група нелегалаў на мяжы Беларусі і Польшчы расказала аб пагрозах з боку лукашыстаў.

У прымежнай палосе паміж Беларуссю і Польшчай некалькі дзён знаходзіцца група нелегальных мігрантаў - 30 чалавек, у тым ліку дзеці. Польская старана не пускае, а беларуская пры вяртанні пагражае расправай. Пра гэта 28 траўня паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на польскіх праваабаронцаў і афіцыйных асоб.

Як заяўляюць актывісты праваабарончай арганізацыі Grupa Granica, група мігрантаў хоць і знаходзіцца па-за межамі польскай памежнай агароджы, але ўсё ж юрыдычна яны ўжо на тэрыторыі Польшчы, таму могуць падаваць заявы на міжнародную абарону і маюць права патрапіць у краіну.

Але для гэтага неабходная згода польскай памежнай службы, якая ў выпадку адмовы будзе вымушаная прагнаць людзей на беларускую тэрыторыю, дзе, са слоў мігрантаў, іх чакае расправа.

“У Беларусі ім небяспечна. У іх групе ёсць хворыя дзеці, а беларускія спецыяльныя службы, паводле сведчанняў мігрантаў, проста пагражаюць ім збіваннем і нават забойствам. Таму людзей трэба пільна ўпускаць, бо яны на польскай тэрыторыі і згодныя на падачу дакументаў на міжнародную абарону», - расказалі актывісты Grupa Granica агенцтву Associated Press.

На гэты момант група мігрантаў усё яшчэ застаецца ў памежжы і чакае пастановы польскай стараны.

Нагадаем, міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Польшчай і Літвой узнік у другой палове 2021 года. Мігранты з краін Блізкага Усходу і Афрыкі прыляталі ў Беларусь, каб нелегальна перайсці ў Еўразвяз. Польскія і літоўскія памежнікі неаднаразова сведчылі, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам перайсці мяжу. Дзеянні беларускіх улад на Захадзе ўспрынялі як форму гібрыднай вайны.

Краіны Балтыі і Польшча ўважаюць гэта за помсту за жорсткую пазіцыю ў дачыненні да рэпрэсій Лукашэнкі супраць беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках