28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка пракаментавала вучэнні акупантаў ля Крымскага моста

1
Брытанская выведка пракаментавала вучэнні акупантаў ля Крымскага моста

У часе вучэнняў была створаная дымавая заслона.

Расея правяла вучэнні для «гарантавання бяспекі» вакол Крымскага моста, аднак на практыцы расейскае «маскаванне» ў цэлым выявілася неэфэктыўным у вайне супраць Украіны.

Пра гэта паведаміла брытанская выведка ў панядзелак, 29 траўня ў Twitter.

У часе вучэнняў вакол Крымскага моста была створаная дымавая заслона, якая часткова хавае аб'ект.

"Дымавая заслона была пастаўленая з дапамогай дымагенератараў ТДА-3, імаверна, з 28-й брыгады войскаў ядзернай, біялагічнай і хімічнай абароны Расеі", – сказана ў паведамленні.

Брытанская выведка заявіла, што ў расейскай дактрыне выкарыстанне дыму ўважаюць за частку маскавання і падману, чаму надаецца вялікая ўвага. Аднак на практыцы расейскае «маскаванне» ў цэлым выявілася неэфэктыўным у вайне.

"Імаверна, праз адсутнасць моцнай функцыі цэнтралізаванага планавання і слабай баявой дысцыпліны на нізкім узроўні", - сказана ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках