25 красавiка 2024, Чацвер, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белгародскай вобласці РФ грымяць выбухі і відаць дым

13
У Белгародскай вобласці РФ грымяць выбухі і відаць дым

У гарадах увамкнулі сірэну.

У горадзе Шабекіне Белгародскай вобласці РФ сёння, 29 траўня, грымнулі выбухі, а затым увамкнулі сірэну. Жыхары заўважылі дым. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мясцовыя Telegram-каналы.

Са слоў тутэйшых жыхароў, у Шабекіне грымнулі некалькі выбухаў. Пазней у сеціве з'явіліся здымкі, на якіх відаць стаўбун чорнага дыму.

Мясцовыя публічныя суполкі заяўляюць, што места і паасобныя вёскі Шабекінскай акругі трапілі пад абстрэл. Жыхарам пачалі рассылаць паведамленні аб абстрэле, а ў горадзе ўвамкнулі сірэну.

Пазней у сеціве паведамілі, што ў Шабекіне часткова знікла святло, а ў горадзе ўзмацніліся выбухі.

Што гэтаму папярэднічала

Варта адзначыць, што Шабекіна Белгародскай вобласці знаходзіць прыкладна за 10 км ад мяжы з Украінай. Пасля вызвалення Харкаўскай вобласці ад расейскіх акупантаў у Белгародскай вобласці пачалі абвінавачваць Украіну ў абстрэлах і атаках дронаў.

Так, напрыклад, гэтай ноччу расейцы заявілі аб "атацы дронаў" у Белгародскай вобласці. У сеціве сцвярджалі, што былі пашкоджаныя два аўтамабілі МУС і адзін аўтамабіль Расгвардыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках