25 красавiка 2024, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве грымнулі магутныя выбухі падчас паветранай трывогі

17
У Кіеве грымнулі магутныя выбухі падчас паветранай трывогі

Агулам было чуваць больш за 10 магутных выбухаў у цэнтры места.

У панядзелак, 29 траўня, у Кіеве была абвешчаная паветраная трывога. Праз некалькі хвілін у цэнтры места грымнула сэрыя магутных выбухаў. Пра гэта паведамляе "Апостраф" з месца выбухаў.

Выбухі паргучалі праз некалькі хвілін пасля абвяшчэння паветранай трывогі. Агулам было чуваць больш за 10 магутных выбухаў у цэнтры сталіцы.

Маніторынгавыя каналы паведамляюць аб ракетнай небяспецы з поўначы, абвешчаная паветраная трывога.

«Выбухі ў месце! У цэнтральных раёнах. Заставайцеся ў сховішчах!», - напісаў у сваім Telegram-канале мэр Кіева Віталь Клічко.

Паводле ягоных слоў, экстранныя службы ўжо выехалі на выклік паблізу цэнтра сталіцы.

«Атака на Кіеў доўжыцца. Не пакідайце сховішчаў!», - падкрэсліў Клічко.

У КМВА дадалі, што ў Абалонскі раёне адломкі ракеты ўпалі на праезную частку дарогі.

«Выратавальна-пажарныя службы тушаць адломкі ракеты, якія гараць на праезнай частцы дарогі ў Абалонскі раёне», - паведаміў Клічко.

Таксама ў АК "Поўнач" паведамілі аб рабоце сіл СПА ў Чарнігаўскай вобласці.

Пад 11.40 паветраная трывога агарнула і ўсе заходнія вобласці.

У КГВА апублікавалі аперацыйную інфармацыю аб нападзе акупантаў на сталіцу.

«Папярэдняя інфармацыя. У выніку работы СПА для збівання варожых цэляў адбылося падзенне адломкаў у Падольскім раёне. Інфармацыя аб пацярпелых і пашкоджаннях удакладняецца.

Таксама ў Абалонскі р-не на праезную частку. Усе экстранныя службы працуюць на месцах. Інфармацыя аб разбурэннях і пацярпелых удакладняецца», - паведамілі ў КМВА.

«У адным з раёнаў Кіеўшчыны ў выніку нападу акупантаў пашкоджаны гаспадарчы дом. Шугануў агонь. Пацярпелых няма», - паведаміў начальнік паліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Нябітаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках