29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілы абароны Украіны прасунуліся наперад на бахмуцкім кірунку

1
Сілы абароны Украіны прасунуліся наперад на бахмуцкім кірунку
ФОТА: УСУ

Падчас контратак удалося прасунуцца на адлегласць да 400 метраў.

У раёне Бахмута Данецкай вобласці сілы абароны Украіны змаглі рушыць наперад на некалькі сотняў метраў. Пра гэта спікер усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты заявіў 29 траўня ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону, які транслюе «1+1».

Паводле ягоных слоў, акупанты ўчора знізілі актыўнасць, зафіксаваны толькі два боесутыкненні на гэтым адцінку фронту.

«Падчас контратак на некаторых кірунках удалося прасунуцца на адлегласць ад 350 да 400 метраў», – сказаў Чараваты.

Ён адзначыў, што зніжэнне актыўнасці ворага звязана з яго вялікімі стратамі, знішчана 54 акупанты, яшчэ 84 атрымалі раны. Таксама ўкраінскія абаронцы ліквідавалі рэактыўную сістэму залпавага агню «Град», самаходны мінамёт «Цюльпан», тры беспілотнікі, тры гарматы і два палявыя склады боепрыпасаў у гэтым раёне.

Інтэнсіўнасць расейскіх абстрэлаў, паводле слоў Чараватага, на бахмуцкім кірунку не знізілася, за дзень РФ нанесла 465 удараў артылерыяй і правяла два авіяналёты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках