19 красавiка 2024, Пятніца, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці будзе гэты год у Беларусі грыбным?

12
Ці будзе гэты год у Беларусі грыбным?

Экспэрт расказаў аб адной важнай прыкмеце.

Беларусы пачалі дзяліцца фота першых абабкаў, маслякоў і саўякоў ужо з сярэдзіны траўня. Гэта не анамалія, але і не прыкмета, што ўлетку і ўвосень грыбоў будзе шмат. Каб меркаваць, якім будзе ўраджай у 2023 годзе, варта звярнуць увагу на іншыя ўмовы, піша telegraf.news.

Польскі экспэрт у грыбах Веслаў Камінскі параіў глядзець на ўзровень грунтавых вод у мясцовасці, якой вы жывяце. Калі вясной і на пачатак лета ён быў высокі, то ёсць вялікая імавернасць, што грыбоў сёлета будзе шмат (пры іншай важнай умове).

Наспраўду, для ўраджаю баравікоў, саўякоў і абабкаў павінны скласціся дзве ўмовы: вільготнасць глебы і цёплая тэмпература. Дажджы не заўсёды спрыяюць росту грыбоў, бо пасля іх вільгаццю часта насычаецца толькі верхні пласт глебы. У гэтым выпадку менавіта ўзровень грунтавых вод можа трымаць зямлю ў лясах на неабходным узроўні вільготнасці, каб грыбніцы пайшлі ў рост.

У гэтым годзе ў Беларусі вады вясной было шмат. Толькі ў канцы траўня на вялікіх рэках узровень вады ўпаў ніжэй за небяспечныя адзнакі. Натуральна, што ў грунце вільгаці таксама больш, чым звычайна. Але тут усё залежыць ад вашага канкрэтнага месцазнаходжання. Вызначыць узровень грунтавых вод прасцей за ўсё праз узровень вады ў студні. Зазірніце і параўнайце з мінулым годам.

Што да тэмпературы, то грыбы не любяць рэзкіх перападаў. Лепш за ўсё яны растуць пры тэмпературы 18–25°С. Пры гэтым дажджы павінны быць не заліўныя, інакш грыбы не пойдуць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках