23 красавiка 2024, aўторак, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 памагатых рэжыму Лукашэнкі

13
Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 памагатых рэжыму Лукашэнкі
Фота: Charter97.org

У чорны спіс патрапілі «палатнік», суддзі і прапагандысты.

Польшча абвясціла санкцыі ў дачыненні да 365 грамадзян Беларусі ў сувязі з пакіданнем у дзеянні прысуду лідэру Звязу палякаў у Беларусі Анджэю Пачобуту і рэпрэсіямі рэжыму супраць апазіцыі, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Беларусам, якія трапілі пад санкцыі, забаронены ўезд у Польшчу ды іншыя краіны шэнгенскай зоны. У санкцыйны спіс уключаныя 159 «дэпутатаў» «палаткі» (астатнія ўжо былі ў санкцыйным спісе), 76 суддзяў, 7 пракурораў, 32 прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі, 28 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, 23 прадстаўнікі рэжымных мэдый, якія займаюцца прапагандай, 24 спартоўцы і спартовыя дзеячы, 8 супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў, 8 дзеячаў культуры і навукі.

Пад санкцыі трапілі прадпрымальнікі, звязаныя з расейскім капіталам - 15 грамадзян Расеі і адзін грамадзянін Беларусі, а таксама 20 суб'ектаў гаспадарання (19 звязаных з Расеяй і адзін з Беларуссю).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках