Пры будаўніцтве лініі абароны ў РФ пацярпеў трактарыст з Беларусі
15- 29.05.2023, 16:58
- 13,226

У лякарні яго «збіралі па частках».
Паводле інфармацыі «Флагштока», беларускі прадпрымальнік з Веткі Станіслаў Кажушка ўклаў дамову на пабудову лініі загарод на тэрыторыі РФ недалёка ад украінскай мяжы.
Са слоў крыніцы, падчас правядзення работ, пацярпеў наняты жыхар Веткаўскага раёна.
«У адзін з трактароў ці то прылёт быў, ці то на міну наехаў. Пацярпеў яго працоўны-трактарыст. У лякарні яго збіралі па частках. Ён сівы ледзь не стаў, баяўся наступстваў што, даведаюцца, і пакараюць менавіта «нашы» ўлады».
Гэты выпадак здарыўся ў пачатку 2023 года.