3 кастрычнiка 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Расеі і Украіны ідзе бой: байцы РДК наступаюць у Белгародскай вобласці

26
На мяжы Расеі і Украіны ідзе бой: байцы РДК наступаюць у Белгародскай вобласці

(абноўлена) Паведамляецца аб танкавым прарыве ў Шабекіне.

На мяжы Расеі і Украіны ідзе бой, паведамляе выданне The Moscow Times.

Паводле папярэдніх звестак, «дыверсанты» атакавалі КП «Шабекіна» з дапамогай танкаў.

Відавочцы паведамляюць, што каля Маславай Прыстані перацятая дарога ў бок Шабекіна. Жыхары Шабекіна хаваюцца ў сутарэннях.

У горадзе гарыць будынак расейскай паліцыі.

Вядома, што ўночы ў Белгарадзе і Шабекіне грымнула сэрыя магутных выбухаў.

Пазней байцы «Расейскага Ахвотніцкага корпуса» (РДК) узялі на сябе адказнасць за прарыў мяжы пад Шабекіным і заявілі аб пачатку другой фазы наступальнай аперацыі ў Белгародскай вобласці РФ.

«Абяцаная камандзірам РДК другая фаза пачалася. Пуцінскае войска зноў б'е па плошчах, хаця гэтым разам гэта не мірныя ўкраінскія месты, а ўжо расейскія сёлы і вёскі. Заставайцеся ў сваіх дамах або прайдзіце ў хованкі! РДК не ваявала і не ваюе з цывільным насельніцтвам!», - заявілі расейскія ахвотнікі.

У Telegram-канале байцоў Легіёна "Свабода Расеі" таксама з'явілася паведамленне наконт таго, што адбываецца на мяжы Украіны і РФ.

«Нашы пабрацімы пераказваюць вітанне з украінска-расейскай мяжы. Наша барацьба працягваецца. Чакайце нас!» - гаворыцца ў публікацыі.

«Уначы ў Белгарадзе грымнула сэрыя выбухаў, і мясцовыя суполкі апублікавалі відэа, а таксама ў сеціве паведамілі аб рабоце супрацьпаветранай абароны і збітых цэлях», - паведамляе РБК.

Губернатар Белгародскай вобласці РФ расказаў, што ў Шабекіне аскепкамі артылерыйскіх набояў былі пашкоджаныя адзін аўтамабіль і адцінак дарожнага палатна. Ёсць абрывы на лініі электраперадачы.

Акрамя таго, у сяле Графаўцы Краснаяружскага раёна аскепкамі набояў пасечаны фасад і выбітая шыба ў адміністрацыйным будынку ўладаў РФ.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках