28 верасня 2023, Чацвер, 1:43
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разбілі падраздзяленні 72-й брыгады РФ пад Бахмутам: Моцнае відэа

1
УСУ разбілі падраздзяленні 72-й брыгады РФ пад Бахмутам: Моцнае відэа

Толькі невялікая частка акупантаў здолела ўцячы або здацца ў палон.

Украінскія абаронцы разбілі падраздзяленні 72-й брыгады УС Расеі пад Бахмутам. Так, байцы 3-й асобнай штурмавой брыгады фактычна поўнасцю знішчылі ворага.

Частка акупантаў здолела ўцячы, яшчэ некалькі расейскіх вайскоўцаў трапілі ў палон.

Байцы 3-й асобнай штурмавой брыгады ў сацсетках апублікавалі відэа, як іх байцы грамілі 72-ю асобную брыгаду РФ і тэхніку ворага.

Кадры зачысткі варожых пазіцый знятыя на GoPro падчас штурму лесапаласы, у якой засеў вораг. Заданне выканалі байцы ўзвода выведкі 1-га штурмавага батальёна.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».