25 красавiка 2024, Чацвер, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ значна прасунуліся наперад у наступе пад Бахмутам

1
УСУ значна прасунуліся наперад у наступе пад Бахмутам

Украінскія вайскоўцы контратакуюць на некалькіх адрэзках.

Узброеныя сілы Украіны прадаўжаюць дабівацца поспехаў на Бахмуцкім кірунку. За дзень украінскія ваяры здолелі прасунуцца да 1400 метраў на розных адрэзках.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на словы спікера Сілаў абароны Украіны Усходняга кірунку Сяргея Чараватага ў эфіры тэлемарафону.

Паводле словаў спікера, украінскія ваяры контратакуюць, карыстаючыся тым, што вораг праводзіў ратацыю. Між тым вораг таксама спрабуе біць і па падраздзяленнях УСУ:

нанесены 8 авіяўдараў;

здзейснена блізу 330 абстрэлаў ствольнай і рэактыўнай артылерыяй.

«Усяго адбылося шэсць боесутыкненняў, падчас якіх нашымі Сіламі абароны знішчана 138 акупантаў, 236 атрымалі раненні, аднаго ўзялі ў палон», – дадаў Чараваты.

Падчас сутыкненняў украінскія вайскоўцы знішчылі:

самаходную артылерыйскую ўстаноўку «Гваздзік»;

3 бронеаўтамабілі;

гаўбіцу Д-30;

зенітную гармату С-60;

беспілотны апарат ZALA;

8 складоў боепрыпасаў;

7 аўтамабіляў, якія падвозілі ворагу зброю і боепрыпасы.

Як адзначыў Чараваты, расейцы спрабуюць выбудаваць сваю абарону і паралельна контратакаваць пазіцыі УСУ, аднак усе спробы пацярпелі няўдачу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках