10 траўня 2024, Пятніца, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскіх памежнікаў абстралялі з тэрыторыі Беларусі

13
Польскіх памежнікаў абстралялі з тэрыторыі Беларусі

Патрапілі ў аўтамабіль з афіцэрамі.

У Польшчы група памежнікаў упершыню была абстраляная з боку Беларусі, у выніку чаго была абвешчаная трывога.

Пра гэта паведамляе RMF24.

Інцыдэнт здарыўся некалькі дзён таму. Кіраўнік аддзела, які трапіў пад абстрэл, адрапартаваў аб інцыдэнце ў польскім Сэйме.

Пад абстрэл патрапіў аўтамабіль з польскімі памежнікамі, у тым ліку сярод іх былі двое афіцэраў. Пакуль невядома, хто і з чаго страляў, але зафіксаваны аб'ект, які з вялікай моцай ударыў самаход.

Са слоў палкоўніка памежнай службы Польшчы Аркадыюша Ціванюка, хуткасць і кінэтычная энэргія былі значныя.

«Не ведаю, ці стралялі з пнэўматычнай зброі, але ў кожным выпадку ён прайшоў праз бакавое акно транспартнага сродку, вылецеў з другога боку і прайшоў праз іншае акно. Адзначаю, што ў транспартным сродку знаходзіліся два афіцэры, што таксама пагражала іхняму жыццю і здароўю», - заявіў Ціванюк.

Акрамя таго, са слоў Ціванюка, ці не штодня ў бок польскіх памежнікаў ляцяць камяні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках