25 красавiка 2024, Чацвер, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зірнулі з падазрэннем, маўляў, адкуль даведаўся пра вакансію?»

17
«Зірнулі з падазрэннем, маўляў, адкуль даведаўся пра вакансію?»

Як мянчук спрабаваў уладкавацца на працу.

Чытач сайта Charter97.org расказаў, як ягоны сябар з Менска паспрабаваў уладкавацца на працу:

- Так выпала, што Павел некалькі апошніх гадоў не працаваў, даглядаючы старога нямоглага бацьку. Але ўрэшце сітуацыя склалася так, што давялося яму ўсё ж парупіцца пра нейкі заробак. Паўлаў бацька, цэлы дзень седзячы дома, глядзеў тэлевізар. І мой сябрук, слухаючы БТ у фонавым рэжыме, начуўся пра высокія заробкі (асабліва ў сталіцы), пра процьму вакансій ды іншыя выгоды жыцця ў цяперашняй Беларусі. Таму ён быў упэўнены, што без аніякіх праблем знойдзе сабе прыдатную працу.

Паглядзеў Паўлюк першыя-лепшыя аб’явы. Бачыць: акурат ёсць вакансія брыгадзіра ў адной дзяржаўнай камунальнай арганізацыі адпаведна ягонаму дыплому, дый заробак для яго прымальны – 1200 рублёў. Узяў дакументы ды ўсцешаны пашыбаваў уладкоўвацца. У аддзеле кадраў яго чакаў халодны душ: маўляў, на такую пасаду патрэбнае ўзгадненне з намеснікам дырэктара, які адначасова ідэолаг. А ў дадатак даверліва шапнулі, што напраўду той вакансіі няма, а ёсць… да халеры вакансій рабочых з заробкам 800 рублёў.

Збянтэжаны Паўло пасунуўся тады ў іншую арганізацыю – паркавую гаспадарку. Там на яго зірнулі з падазрэннем, маўляў, адкуль даведаўся пра вакансію? І патлумачылі, што яе ўжо няма. Але можна прыйсці праз месяц, пацікавіцца. Пасля другой няўдалай спробы сядзіць небарака дома, чухае патыліцу, куды ж яму падзецца.

Суцешыў я дружбака як мог. Патлумачыў, што гэта толькі ў тэлевізары няма беспрацоўя і мізэрных заробкаў. Нагадаў, што праўдзівую інфармацыю лепш браць з незалежных крыніц, такіх як Хартыя’97, напрыклад. Бо сам Паўлюк жа не дурань, з адукацыяй, некалі нават подпісы за Саннікава збіраў. А сам падумаў: як жа дзейнічае прапаганда! Нават такія невялічкія дозы могуць атруціць свядомасць. Так што мусім дбаць пра інфармацыйную гігіену сваю ды сваіх сямейнікаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках