20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага

7
Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Яе рыхтуюцца этапаваць у Навінкі.

Палітзняволеную, актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Як паведаміў сайту Charter97.org яе муж Андрэй Шарэнда, яна прабудзе там некалькі дзён перад пераводам у Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі». Там Паліна пройдзе прымусовую экспертызу.

23 траўня жанчына адмовілася ад беларускага грамадзянства. Гэтым самым яна выказала пратэст супраць катаванняў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».