20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка — Прыгожыну: Жэня, цябе як клапа расціснуць

60
Лукашэнка — Прыгожыну: Жэня, цябе як клапа расціснуць
ЯЎГЕН ПРЫГОЖЫН

Дыктатар выдаў сваю версію перамоваў з верхаводам ПВК «Вагнера».

Лукашэнка распавёў сваю версію перамоваў з верхаводам ПВК «Вагнера» Яўгенам Прыгожыным:

- Я кажу: «Жэня, ніхто табе ні Шайгу, ні Герасімава, нікога не аддасць, асабліва ў гэтай сітуацыі. Ты ж ведаеш Пуціна не менш, чым я. Па-другое, ён з табой не тое што сустракацца - праз тэлефон размаўляць не будзе ў сілу гэтай абстаноўкі». Маўчыць.

«Але мы патрабуем справядлівасці! Нас маюць задушыць! Мы пойдзем на Маскву!» Я кажу: «На паўдарозе цябе проста як клапа раздушаць. Нягледзячы на тое, што войскі (мне пра гэта Пуцін доўга казаў) адцягнутыя на адпаведным фронце». Падумай, кажу, аб гэтым. «Не» - такая вось эйфарыя», - піша БелТА.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».