13 траўня 2024, панядзелак, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Пасля бунту Прыгожына Крэмль дэ-факта змяніў начальніка войскаў ва Украіне

3
ISW: Пасля бунту Прыгожына Крэмль дэ-факта змяніў начальніка войскаў ва Украіне

Роля Герасімава зведзеная да мінімуму.

Пасля бунту Прыгожына ў Крамлі думаюць, што рабіць з Шайгу і Герасімавым. У той жа час, аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) мяркуюць, што адну з вядучых роляў у вайне супраць Украіны сярод расейскіх генералаў ужо атрымаў Міхаіл Цяплінскі.

Ключавым патрабаваннем верхавода ПВК «Вагнер» Яўгенія Прыгожына падчас ягонага бунту было звальненне са сваіх пасад міністра абароны Сяргея Шайгу і кіраўніка Генеральнага штаба Валерыя Герасімава. Аднак, пайшоўшы на гэтыя крокі, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін рызыкуе пацвердзіць сваю слабасць.

Як пішуць у Інстытуце вывучэння вайны, Крэмль паспрабуе балансаваць між тым, каб аднаўляць аўтарытэт вайсковага кіраўніцтва дзяржавы і пазбаўляць улады тых, хто, магчыма, сімпатызаваў паўстанню. Але гэта не так проста.

«У Маскве могуць паспрабаваць знізіць пагарду да мінабароны, паменшыўшы ролю Герасімава ў аперацыях ва Украіне. Аднак ён, мабыць, захавае намінальна пасаду начальніка генеральнага штаба, бо ягонае звальненне можа прычыніць занадта шмат шкоды рэпутацыі Пуціна і мінабароны», - таксама адзначылі ў ISW.

Кіраўнік варожай дзяржавы пэўна шануе лаяльнасць Герасімава, але, як перакананыя эксперты, кадравых змен у вайсковым кіраўніцтве Расеі ўсё адно не ўнікнуць. Усё больш на арэне будзе фігураваць, відавочна, генерал Міхаіл Цяплінскі, хаця ён ужо дэ-факта адзін з галоўных камандзіраў вайны супраць Украіны.

Цяплінскі камандаваў расейскімі сіламі і наймітамі групы "Вагнера" на Бахмуцкім кірунку ўзімку 2023 года. Аднак незразумела, ці падтрымліваў ён ПВК падчас паўстання, бо падчас бунту ніводнай публічнай заявы не зрабіў.

Пасаду ў вайсковым камандаванні Цяплінскі атрымаў у красавіку 2023 года, стаўшы адным з самых вядомых камандзіраў, якія выступаюць супраць Герасімава. Цяпер ён нібыта адказвае за дзялянкі фронту, дзе расейскія войскі абараняюцца ад контрнаступу УСУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках