25 красавiка 2024, Чацвер, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны ў Джанкоі: відавочца пад гукі выбухаў распавёў, што думае пра вайну Пуціна

6
Дроны ў Джанкоі: відавочца пад гукі выбухаў распавёў, што думае пра вайну Пуціна

Відэафакт.

Сённяшняя ноч у акупаваным Крыме была неспакойнай. Жыхары горада Джанкоя, што на поўначы паўвострава, чулі моцныя выбухі. Папярэдне, быў атакаваны мясцовы вайсковы аэрадром.

Відавочцы запісалі здарэнне на відэа, паведамляе Дыялог.UA. Некалькі маладзёнаў знаходзіліся на вуліцы, калі пачаліся выбухі.

Яны не стрымалі эмоцый і з брыдкімі словамі распавялі, што думаюць аб пуцінскай «спецаперацыі».

«Пабеглі! Гэта п..ц! Е…ая вайна», - казаў хлопец, здымаючы тое, што адбываецца, на відэа. Ён быў моцна напалоханы.

Акупацыйныя «ўлады» пазней паведамілі, што Джанкой нібыта быў атакаваны беспілотнікам, які збіла СПА.

«Ёсць пашкоджанне шклення ў некалькіх дамах прыватнага сектара», - паведаміў дарадца крымскага гаўляйтара Алег Кручкоў.

Папярэдне, абышлося без пацярпелых.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках