29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі вайсковы карабель ледзь не сутыкнуўся з эсмінцам ЗША ў Тайваньскай пратоцы

8
Кітайскі вайсковы карабель ледзь не сутыкнуўся з эсмінцам ЗША ў Тайваньскай пратоцы

Кітайскае судна здзейсніла небяспечны манеўр.

Кітайскі вайсковы карабель Luyanh III зладзіў правакацыю ў Тайваньскай пратоцы. Судна ледзь не сутыкнулася з амерыканскім эсмінцам Chung-Hoon.

Пра гэта паведамляе CNN.

Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся падчас агульных амерыкана-канадскіх пераходаў у Тайваньскай пратоцы, якія адпавядалі міжнароднаму праву. Амерыканскі эсмінец Chung-Hoon (DDG 93) разам з канадскім фрэгатам HMCS Montreal (FFH 336) 3 чэрвеня здзяйснялі планавы пераход праз Тайваньскую пратоку ў водах, дзе дзейнічае свабода навігацыі.

У гэты час кітайскі вайсковы карабель Luyanh III наблізіўся на небяспечную адлегласць 150 ярдаў (137 метраў) да амерыканскага эсмінца, чым стварыў пагрозу сутыкнення.

Акрамя таго, кітайскае судна паўтарыла небяспечны манеўр. Карабель перасёк курс амерыканскага эсмінца з правага борта на адлегласці 2000 ярдаў (1828 метраў).

У Пентагоне раскрытыкавалі Кітай за такія правакацыі, а Пекін у сваю чаргу абвінаваціў ЗША ў спробах дэстабілізаваць Індыйска-Ціхаакіянскі рэгіён.

«Яны тут не для мірнага праходу, яны тут для правакацыі», - заявіў міністр абароны Кітая Лі Шаньфу пра інцыдэнт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках