Пянткоўскі: У Пуціна будзе класічнае «Лебядзінае возера»
2- 4.06.2023, 12:45
- 10,590
Эксперт назваў галоўную ўразлівасць кіраўніка Крамля.
Палітолаг з Вашынгтона Андрэй Пянткоўскі мяркуе, што будучыя ўлады Расеі абвінавацяць Пуціна ў пройгрышы вайны.
Аб гэтым ён сказаў у эфіры тэлеканала «Эспрэса».
«Ведаеце, у чым уразлівасць Пуціна ў гэтай сітуацыі? Мы ўжо бачым наратыў, які будучая ўлада Расеі будзе прапаноўваць свайму народу: мы гераічна змагаліся, але мы саступілі праз здраднікаў. Але гэты наратыў нашмат лягчэй прапанаваць без Пуціна, дадаўшы Пуціна калі не да здраднікаў, то да вінаватых у гэтай вайне. Пуціну гэты наратыў будзе немагчыма выказваць, бо той жа Прыгожын пачынае свае заявы з таго, што не мы прыдумалі гэтую вайну», - падкрэсліў Пянткоўскі.
Палітолаг таксама дадаў, што расправа з генераламі будзе бязлітаснай, дзясятак расейскіх генералаў, хутчэй за ўсё, расстраляюць.
«У Пуціна будзе класічнае «Лебядзінае возера» і паведамленне, што таварыш Пуцін дапусціў шэраг сур'ёзных памылак ва ўкраінскім пытанні. У яго пагоршылася здароўе, таварыш Сі даслаў санітарны самалёт і мы адправілі яго на працяглае лячэнне. Я думаю, што з Пуціным яны зробяць менавіта так. Таму што без Пуціна, зваліўшы на яго прэс віны, ім значна лягчэй будзе абвясціць такі наратыў, які палягчае душу і натхняе народ на ліквідацыю ворагаў і здраднікаў», - адзначыў Пянткоўскі.