Польскі добраахвотніцкі корпус увайшоў у Белгародскую вобласць РФ
33- 28,122

Байцы разам з расейскімі добраахвотнікамі ўзялі ПКК «Грайварон» і апублікавалі відэа рэйду.
Байцы «Польскага добраахвотніцкага корпуса» (ПДК) заявілі, што разам з «Рускім добраахвотніцкім корпусам» (РДК) і Легіёнам «Свабода Расеі» таксама ўдзельнічаюць у рэйдах на тэрыторыі Белгародскай вобласці РФ.
«Усе задаюць нам адно пытанне, ці бралі мы ўдзел у аперацыі на тэрыторыі Белгародскай вобласці...
Адказ адназначны: вядома, так!
Польскі Добраахвотніцкі корпус удзельнічаў у выкананні баявой задачы разам з «Рускім добраахвотніцкім корпусам».
У аперацыі ўзялі ўдзел першая штурмавая група ПДК. Усе вярнуліся з задання цэлымі і непашкоджанамі. Пастаўленая задача выкананая паспяхова. Мы можам паказаць, што першымі, разам з адной з баявых групаў РДК, дабраліся да месца прызначэння», - паведамілі польскія добраахвотнікі.
Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, байцы «Польскага добраахвотніцкага корпуса» разам з расейскімі добраахвотнікамі ўзялі КПП «Грайварон» на тэрыторыі РФ.
Як паведамляў сайт Charter97.org, байцы «РДК» і легіёна «Свабода Расеі» пачалі другую фазу ваеннай аперацыі на тэрыторыі РФ.
Расейскія добраахвотнікі прарвалі мяжу РФ і рухаюцца наперад у кірунку населенага пункта Шабекіна Белгародскай вобласці.
Залпамі з «Градаў» знішчанае кіраўніцтва расейскіх вайскоўцаў у будынку ўправы МУС у Шабекіне. Акрамя таго, падчас баёў падбіты варожы грузавік з боекамплектам і самаходны мінамёт «Цюльпан». Таксама расейскія добраахвотнікі знішчылі вялікую колькасць варожай тэхнікі ў пасёлку Новай Тавалжанцы, побач з горадам Шабекіным.
Пазней з'явілася інфармацыя, што расейскія добраахвотнікі ўвайшлі ў прадмесці Шабекіна.
На раніцу 4 чэрвеня войскі РФ страцілі кантроль над Шабекіным.