20 красавiка 2024, Субота, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгожын: УСУ выбілі расейцаў з паўднёва-заходняй часткі Бахмута

3
Прыгожын: УСУ выбілі расейцаў з паўднёва-заходняй часткі Бахмута

На вызваленай тэрыторыі ўстаноўлены пасты ўкраінскага войска.

Верхавод ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын паведаміў аб страце кантролю Расеяй над паўднёва-заходняй ускраінай Бахмута. Сілы абароны Украіны, як мяркуецца, выбілі расейскіх акупантаў з паўднёва-заходняй ускраіны Бахмута і замацаваліся там.

Інфармацыю 4 чэрвеня пацвердзіў верхавод ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, апублікаваўшы запіс на сваім канале ў Telegram, паведамляе Диалог.UA.

Прыгожын ужо пасля таго, як вывеў з Бахмута сваіх баевікоў, прызнаў, што горад не цалкам пад расейскім кантролем. Гаворка пра паўднёва-заходнюю частку горада.

«Так, на жаль, такая інфармацыя ёсць… У садах мы кожны дзень неслі страты, але тым не менш гэтую тэрыторыю стрымлівалі, нягледзячы на тое, што там сапраўды цяжка замацавацца. Але на сённяшні дзень ёсць інфармацыя, што там ужо выстаўленыя назіральныя пасады УСУ», - заявіў верхавод «Вагнера».

Ён прагназуе далейшую страту кантролю над горадам.

«Чакайце наступных крокаў», - дадаў Прыгожын.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках