Столтэнберг пасля сустрэчы з Эрдаганам: Цяпер Швецыя можа ўступіць у NATO
9- 4.06.2023, 17:39
- 9,586
Стакгольм выканаў патрабаванні Турцыі.
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Швецыя выканала патрабаванні Турцыі і мае права на ўступленне ў альянс. Гэта прагучала паводле вынікаў яго сустрэчы з прэзідэнтам Рэджэпам Тайіпам Эрдаганам.
«У Турцыі ёсць законныя асцярогі наконт бяспекі. Ні адзін іншы хаўруснік не сутыкаўся з большай колькасцю тэрарыстычных нападаў. Швецыя зрабіла значныя, канкрэтныя крокі, каб задаволіць заклапочанасць Турцыі. Гэта ўключае ўнясенне паправак у шведскую канстытуцыю; спыненне эмбарга на пастаўкі зброі; і актывізацыю супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, у тым ліку супраць РПК. Важнае новае антытэрарыстычнае заканадаўства набыло моц усяго некалькі дзён таму. Такім чынам, Швецыя выканала свае абавязанні», - сказаў ён, робячы заяву для прэсы.
На яго думку, сяброўства ў NATO «зробіць Швецыю больш бяспечнай, а NATO і Турцыю мацнейшай».
«Я з нецярпеннем чакаю больш хуткага завяршэння працэсу далучэння Швецыі», - рэзюмаваў ён.