УСУ здзейснілі прарыў пад Бахмутам
1- 7.06.2023, 7:59
- 22,880
Украінскі Генеральны штаб паведаміў, што расейцаў выбілі з Кляшчэеўкі.
Расейскія акупанты працягваюць спробы захапіць Луганскую і Данецкую вобласці Украіны. За дзень украінскія байцы адбілі тут больш за 30 варожых атак, паведамляе Генеральны штаб УСУ.
Так, на Ліманскім кірунку расейцы беспаспяхова наступалі пад Крамянной і Белагораўкай Луганскай вобласці, а таксама каля Берастава Данецкай вобласці.
На Мар'інскім кірунку ўкраінскія байцы адбілі ўсе 13 атак супраціўніка ля места Мар'інкі. На Аўдзееўскім і Шахцёрскім кірунках вораг не атакаваў, абмежаваўшыся артылерыйскімі і авіяцыйнымі ўдарамі.
Вельмі цікавым чынам Генеральны штаб падае сітуацыю ля Бахмута.
«На Бахмуцкім кірунку супраціўнік вёў наступальныя дзеянні ў кірунку Кляшчэеўкі, поспеху не меў», – гаворыцца ў сённяшняй справаздачы.
Характэрнай тут з'яўляецца тая акалічнасць, што Кляшчэеўка знаходзіцца пад расейскай акупацыяй са студзеня 2023 года. Прынамсі знаходзілася да нядаўняга часу.