19 красавiка 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто падарваў Кахоўскую ГЭС: названы выканаўцы і імёны

9
Хто падарваў Кахоўскую ГЭС: названы выканаўцы і імёны

Апошнія звесткі ўкраінскай выведкі.

Кахаўскую ГЭС, магчыма, падарваў 1-ы батальён 205 мотастралковай брыгады з горада Будзёнаўск Стаўрапольскага краю, піша «Главред».

Са слоў дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка ў кастрычніку мінулага года на старонцы фармавання з'явілася інфармацыя са спасылкай на «план аперацыі» аб мініраванні дамбы і падрыве яе ў выпадку прасоўвання УСУ.

«Наша выведка ўжо дае звесткі аб тым, хто гэта зрабіў з расейскіх вайсковых частак - 205 мотастралковая», - заявіў Падаляк.

Дарадца кіраўніка АП нагадаў, што паводле Жэнеўскіх канвенцый, падрыў ГЭС з'яўляецца прымяненнем невыбарчай зброі масавай паразы.

«Кажуць, што загад аб падрыве Кахоўскай ГЭС 205 мотастралковай брыгады аддаў асабіста камандзір групоўкай войскаў «Дняпро» генерал-палкоўнік Алег Макарэвіч», - напісаў кіраўнік Грамадскай рады пры Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук у сваім блогу.

Як паведамляў сайт Charer97.org, уночы 6 чэрвеня расейскія акупацыйныя войскі ўзарвалі Кахаўскую ГЭС. Пачалася эвакуацыя мясцовага насельніцтва з небяспечных раёнаў з правага берага Дняпра, якім пагражае падтапленне. Эвакуаваць насельніцтва левага берага зараз немагчыма - ён акупаваны.

Усяго ёсць пагроза падтаплення блізу 80 населеных пунктаў, большая частка якіх знаходзіцца пад акупацыяй. Стала вядома, што незадоўга да падрыву расейскія захопнікі паднялі ўзровень вады ў Кахоаўскім вадасховішчы да рэкорднага паказчыка. Акупанты паступова падвысілі ўзровень вады да адзнакі 17,5 м. Гэта колькасць з'яўляецца рэкорднай для вадасховішча.

Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэраш больш чым праз паўдня ад учынення расейцамі тэракта на Кахоўскай ГЭС адрэагаваў на гэта ваеннае злачынства. Але ў сваёй заяве ён апісаў наступствы тэракту ўвогуле і ні разу не згадаў пра тое, што гэта менавіта расейскія акупанты ўзарвалі Кахаўскую гідраэлектрастанцыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках