25 красавiка 2024, Чацвер, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як зараз выглядае Кахоўская ГЭС і падтопленыя побач вёскі

Як зараз выглядае Кахоўская ГЭС і падтопленыя побач вёскі

Уражальнае відэа.

Зладжаны акупантамі падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС справакаваў маштабнае падтапленне ў Херсонскай вобласці. У Сеціве з'явіліся кадры з ваколіцы знішчанай станцыі і найбліжэйшых да яе сёл, піша «Апостроф».

На відэа паказаная панарама разбуранай Кахоўскай ГЭС. Дамы ў сёлах затопленыя цалкам, дзе-нідзе з вады паказваюцца дахі. Маштаб катастрофы складана ацаніць, але можна з упэўненасцю сцвярджаць, што гэты тэрарыстычны акт прычыніў вялізныя страты.

Як вядома, праз падзенне ўзроўню вады ў Кахоўскім вадасховішчы загінула значная колькасць біярэсурсаў. Напрыклад, у сяле Мар'янскім Днепрапятроўскай вобласці адбыўся масавы паморак рыбы. Шкода для рыбнай галіны ад загубы толькі дарослых асобін можа скласці 95000 тон або блізу 4 мільярды грыўняў.

Агулам жа, паводле папярэдніх разлікаў, шкода ад загубы ўсіх біярэсурсаў складзе да 10,5 мільярда грыўняў. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, наступныя 3-5 дзён у Херсонскай вобласці ды іншых падтопленых абшарах праз імклівае падзенне ўзроўню вады будзе назірацца паморак рыбы. Але збіраць такую рыбу, саліць або вяліць яе катэгарычна забаронена, бо ёсць рызыка захворвання на батулізм.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках