У Луганскай вобласці блізу 90 расейцаў уцяклі з фронту
1- 9.06.2023, 23:55
- 10,780

Акупанты баяцца наступу УСУ.
У Луганскай вобласці дэзертыравалі блізу 90 вайскоўцаў расейскіх акупацыйных войскаў. Пра гэта Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны паведамляе ў аператыўнай інфармацыі пра расейскае ўварванне на стан 9 чэрвеня.
«У Арапаўцы Луганскай вобласці дэзертыравалі блізу 90 вайскоўцаў расейскіх акупацыйных войскаў, якія самавольна пакінулі баявыя пазіцыі», – гаворыцца ў паведамленні.