20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн у Вільні падтрымаў беларусаў

32
Байдэн у Вільні падтрымаў беларусаў
ДЖО БАЙДЭН

Прэзідэнт ЗША заклікаў прадаўжаць змагацца.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас свайго выступу 12 ліпеня ў Віленскім універсітэце паводле вынікаў саміту NATO выказаў словы падтрымкі жыхарам усіх краінаў, якія прадаўжаюць змагацца за тое, каб іх голас быў пачуты.

– Многія з вас ведаюць, наколькі важна мець магчымасць вызначаць сваю будучыню. Гэта важна для людзей па ўсім свеце. Не толькі ва Украіне. У Беларусі, Малдове, Грузіі і па ўсім свеце, дзе людзі прадаўжаюць змагацца, каб іхнія галасы былі пачутыя, – сказаў амерыканскі лідар.

Ён падкрэсліў, што галоўная думка ягонага выступу: «прадаўжайце змагацца».

– І ніколі, ніколі не здавайцеся, прадаўжайце змагацца за лепшае заўтра. Абарона свабоды – гэта не справа аднаго дня ці года – гэта справа ўсяго жыцця, – сказаў Байдэн.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».