12 траўня 2024, Нядзеля, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: На Крымскім мосце можа быць пашкоджаная адна з апораў

11
СМІ: На Крымскім мосце можа быць пашкоджаная адна з апораў

Мост атакавалі такімі самымі дронамі, якія ўжываліся ў Севастопалі.

Як сцвярджае крыніца «Медузы», блізкая да Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны, пры атацы на мост выкарыстоўваліся «такія самыя дроны, як і тыя, што ўжываліся ў Севастопалі месяцы тры таму». Прычым пашкоджанні могуць быць больш сур'ёзнымі, чым заяўляецца афіцыйна.

Крыніца «Медузы» адзначыла, што ў расейскіх вайскоўцаў у рэгіёне няма спецыяльнага абсталявання, каб выяўляць дроны на значнай адлегласці да цэлі, таму расейцы ўбачылі беспілотнікі толькі ў непасрэднай блізкасці ад моста, калі зрабіць з імі нешта было ўжо немагчыма.

Таксама крыніца «Медузы» сцвярджае, што каля моста была пашкоджаная адна з апораў. І калі ў выпадку пашкоджання пралёта «можна новы пакласці», то пашкоджанне апоры – сітуацыя значна больш сур'ёзная.

Улады РФ пашкоджанне апоры моста пакуль адмаўляюць: у Мінтрансе Расеі заяўлялі толькі пра «пашкоджанне дарожнага палатна», асобна адзначыўшы, што звесткі пра пашкоджанні, якія раней з'явіліся ў СМІ, не пацвердзіліся.

Акрамя таго, крыніца «Медузы» пацвярджае, што выбух на Крымскім мосце 17 ліпеня быў супольнай аперацыяй Службы бяспекі Украіны і ВМС Украіны. Раней пра гэта ж паведамлялі выданні «Украінская праўда» і «РБК-Украіна» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў СБУ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках