24 траўня 2026, Нядзеля, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як украінцаў прапускаюць дадому праз «закрытыя» кантрольныя пункты на мяжы з Беларуссю

1
Як украінцаў прапускаюць дадому праз «закрытыя» кантрольныя пункты на мяжы з Беларуссю

Дзяржаўная памежная служба Украіны падала дэталі.

Украінскія памежнікі прапускаюць на тэрыторыю Украіны суайчыннікаў, якія ўцякаюць з акупацыі, дзе б яны ні спрабавалі перайсці мяжу, у тым ліку і праз "закрытыя" з пачатку шырокамаштабнага ўварвання кантрольныя пункты на мяжы з Беларуссю і РФ.

Як піша УНІАН, пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка ў эфіры тэлемарафона адзіных навін.

«З пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну ўсе кантрольныя пункты на мяжы з Расеяй і Беларуссю замкнёныя, там не здзяйсняюцца прапускныя аперацыі. У той самы час Украіна робіць усё магчымае, каб яе грамадзяне вярнуліся дадому. Асабліва тыя, якія знаходзяцца на часова акупаваных тэрыторыях і не маюць магчымасці выехаць з іх (у кірунку на падкантрольныя ўраду Украіны тэрыторыі), улічваючы, што гэты рух даволі абцяжараны. Шмат хто з людзей быў вымушаны выехаць на тэрыторыю Расеі, а далей вяртацца дадому, у тым ліку і праз Беларусь. Таму Украіна ў цэлым і памежнікі ў тым ліку забяспечваюць допуск на тэрыторыю краіны ўсіх грамадзян Украіны, дзе б яны ні спрабавалі перайсці мяжу. Ці то ў Сумскай вобласці, ці то на іншых кірунках, у тым ліку і на мяжы з Беларуссю», — адзначыў Дземчанка.

Што да маршруту вяртання ўкраінцаў на падкантрольную тэрыторыю Украіны праз памежны пункт Калацілаўка-Пакроўка ў Сумскай вобласці, дзе днямі пачаў функцыянаваць гуманітарны калідор, вяшчальнік ДПСУ адзначыў, што да ліпеня ўкраінскія грамадзяне прыбывалі праз гэты кантрольныя пункты на тэрыторыю Украіны, але затым расейская старана спыніла прапускаць. Паводле ягонага тлумачэння, у канцы мінулага тыдня расейская старана аднавіла магчымасць грамадзянам Украіны перайсці мяжу ў кірунку Украіны.

«Таму памежнікі далей забяспечваюць допуск грамадзян Украіны на тэрыторыю нашай дзяржавы, у тым ліку ў Сумскай вобласці», — падкрэсліў Дземчанка.

Паводле ягоных зввестак, за час поўнамаштабнай вайны памежнікі забяспечылі допуск на тэрыторыю Украіны больш як 19 тысяч украінцаў, якія вярталіся праз тэрыторыю Расеі або праз тэрыторыю Беларусі згаданымі адцінкамі мяжы.

«Пераходзяць мяжу такім чынам у тым ліку грамадзяне з Херсонскай, Запарожскай вобласці, якія хочуць вярнуцца на падкантрольную Украіне тэрыторыю, быць у больш бяспечным месцы, але ідуць праз тэрыторыю Расеі. Гэта таксама грамадзяне з Данецкай і Луганскай абласцей», — паведаміў вяшчальнік ДПСУ.

Ён параіў грамадзянам мець пры сабе хаця б нейкія дакументы, якія будуць пацвярджаць асобу.

«Калі грамадзяне Украіны не маюць ніякіх дакументаў, то на гэта спатрэбіцца больш часу — каб высветліць асобу. Для гэтага будуць прыцягнутыя іншыя дзяржаўныя органы, у тым ліку міграцыйная служба і паліцыя. Але небяспека падарожжа без дакументаў у цэлым у тым, што спачатку нашым грамадзянам неабходна перайсці мяжу сумежных дзяржаў, але яны не змогуць гэтага зрабіць без дакументаў. Таму ўсё ж мінімальныя дакументы, якія ідэнтыфікуюць асобу, нашым грамадзянам неабходна мець», — растлумачыў Дземчанка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках