Цукерберг адмовіўся ад бою з Маскам, пакуль той не «стане больш сур'ёзным»
15- 14.08.2023, 20:04
- 9,522
Уладальнік Twitter рэзка адказаў заснавальніку Facebook.
Заснавальнік сацсеткі Facebook, амерыканскі бізнэсмэн Марк Цукерберг апублікаваў каментар адносна планаў правесці бой з уладальнікам Twitter Іланам Маскам 13 жніўня ў сваёй новай сацсетцы Threads. Ён заявіў, што збіраецца «ісці далей».
«Я думаю, мы ўсе можам пагадзіцца з тым, што Ілан несур'ёзны і надышоў час рухацца далей. Я прапанаваў сапраўдную дату. [Прэзідэнт Ultimate Fighting Championship (UFC)] Дана Уайт прапанавала зрабіць гэта законным дабрачынным мерапрыемствам. Ілан не пацвярджае дату, потым кажа, што яму патрэбная аперацыя, а цяпер замест гэтага просіць правесці трэніроўку на маім заднім двары», – напісаў ён.
Цукерберг адзначыў, што калі Маск сур'ёзна паставіцца да бою як да афіцыйнага мерапрыемства, то можа з ім звязацца.
«Я збіраюся засяродзіцца на спаборніцтвах з людзьмі, якія сур'ёзна ставяцца да спорту», – дадаў ён.
Сам Маск у Twitter у адказ на гэта выкарыстаў у стаўленні Цукерберга слова chicken, якое мае значэнне «кураня» і «трусіць». Ён паўтарыў гэта ў каментары, што Цукерберг не можа есці курыцу, таму што ў яго выпадку «гэта азначала б канібалізм».