Саудаўскі клуб падпісаў лідара каманды Бразіліі Неймара
2- 15.08.2023, 20:47
- 4,958
Футбаліст падпісаў кантракт на два гады.
Лідар каманды Бразіліі Нэймар афіцыйна пакінуў ПСЖ і перайшоў у Аль-Хіляль.
Саудаўскі клуб прадставіў 31-гадовага футбаліста.
Прэс-служба каманды прэзентавала зорнага нападніка ў клубнай форме.
🎬 “O talento maravilhoso… que atrai a atenção de todos” @neymarjr 💙#نيمار_هلالي #الهلال pic.twitter.com/TTzADrVGJJ
— نادي الهلال السعودي (@Alhilal_FC) August 15, 2023
Паводле інфармацыі L'Équipe, Нэймар падпісаў кантракт на два гады, за якія атрымае прыкладна 160 мільёнаў еўраў.
Французскі гранд атрымаў за бразільца прыкладна 120 мільёнаў еўраў.
Нагадаем, што Нэймар перабраўся ў ПСЖ у 2017 годзе. Парыжане заплацілі за яго Барселоне 222 мільёны еўраў.