20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалістаў «Тарпеда-БелАЗ» адправілі збіраць камяні ў поле

17
Футбалістаў «Тарпеда-БелАЗ» адправілі збіраць камяні ў поле

Пасля няўдалых гульняў у Лізе канферэнцый і чэмпіянаце Беларусі.

Футбалісты «Тарпеда-БелАЗ» разам з членамі трэнерска-адміністрацыйнага штаба клуба збіралі камяні на палях СВК «Першамайскі», піша газета «Мінская праўда».

Гаспадарка, на якой працавалі спартоўцы, з'яўляецца філіялам Беларускага аўтазавода.

«Тарпедаўцы такім чынам надумалі зрабіць свой сціплы ўнёсак у харчовую бяспеку краіны, а заадно даведаліся, наколькі нялёгкая праца работнікаў прадпрыемства, якое з'яўляецца галоўным спонсарам футбольнага клуба», — патлумачыла «Мінская праўда».

Выданне адзначыла, што на такой спякоце цягаць камяні «было справай няпростай, трапляліся часам і даволі цяжкія».

«Але футбалісты - людзі трэніраваныя, усё вытрымалі. У выніку назбіралі чатыры прычэпы камянёў. Хочацца спадзявацца, што працоўная тэрапія дапаможа камандзе спыніць бязвыйгрышную серыю ў афіцыйных матчах, якая, прызнацца, зацягнулася», - падкрэсліла «Мінская праўда».

Відэа «палявой трэніроўкі» футбалістаў апублікаваў і набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал, дзе рэгулярна з'яўляюцца «пакаянныя» відэа затрыманых беларусаў.

«Пасля няўдалых гульняў «Тарпеда-БелАЗ» у Лізе канферэнцый і чэмпіянаце краіны трэнерскі штаб знайшоў новую матывацыю для гульцоў на калгасным полі», - падпісаў ролік прапагандысцкі рэсурс.

Нагадаем, 2 жніўня «Тарпеда-БелАЗ» выбыў з Лігі канферэнцый пасля нічыёй з кіпрскім клубам АЕК. У першым матчы жодзінцы саступілі 2:3.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».