20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Шматразовага прызёра ЧС і Еўропы ў барацьбе дыскваліфікавалі на два гады

3
Шматразовага прызёра ЧС і Еўропы ў барацьбе дыскваліфікавалі на два гады

Ён хаваўся ад допінг-афіцэраў.

Шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Алі Шабанаў, які прэзентуе Беларусь, дыскваліфікаваны на два гады. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, заўважыла «Трыбуна».

Прычына адхілення – «парушэнне парадку падавання спартоўцам інфармацыі аб месцазнаходжанні». Дыскваліфікацыя бярэ адлік з 14 чэрвеня 2023 года.

Алі Шабанаў – ураджэнец Дагестана, які пераехаў у Беларусь. Барэц вольнага стылю. Здабыў чатыры бронзавыя медалі на чэмпіянатах свету (у 2013, 2014, 2017, 2018 гадах) і два на чэмпіянатах Еўропы (у 2019 і 2021 гадах). Стаў срэбным прызёрам на Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Менску. Прадстаўляў Беларусь на дзвюх Алімпіядах, але не дабраўся да ўзнагарод.

33-ці гадовы змагар падпісаў праўладны ліст спартоўцаў пасля жніўня-2020.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».