20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стоп Путлер»: заўзятар з антываеннымі заклікамі выбег на поле ў фінале жаночага ЧС у футболе

1
«Стоп Путлер»: заўзятар з антываеннымі заклікамі выбег на поле ў фінале жаночага ЧС у футболе

Фотафакт.

Невядомы мужчына забегам на полі вызначальнага матча чэмпіянату свету 2023 паміж камандамі Гішпаніі ды Англіі выявіў салідарнасць з Украінай, якая абараняе ўласны суверэнітэт у вайне з Расеяй.

Пра гэта паведамляе Relevo.

Заўзятар перапыніў сустрэчу ў першым тайме. На 26-й хвіліне ён стаў ініцыятарам інцыдэнту з выбяганнем на поле.

Фанат у медыцынскай масцы праслізнуў міма аховы і апынуўся на траўніку арэны ў Сіднэі. Мужчына надзеў футболку з двума надпісамі — "Спыніць Путлера" і "Вызваліць Украіну". Заўзятар з палітычнай пазіцыяй спрабаваў падбегчы да лідэркі ангелек Гэмп, але быў пільна затрыманы стуардамі.

Путлер — складзены з прозвішчаў прэзідэнта РФ Пуціна і нямецкага дыктатара Гітлера нэалагізм. Расейская апазіцыя і ўкраінская прэса пачалі выкарыстоўваць слова яшчэ да поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну. Пакрысе тэрмін стаў папулярны і на Захадзе.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».