Экс-галоўны трэнер футбольнай каманды Беларусі паскардзіўся на пенсію
6- 23.08.2023, 15:56
- 15,388
Гэта прыстойная для нашай краіны сума.
Былы галоўны трэнер нацыянальнай каманды ў футболе Георгій Кандрацьеў расказаў, чым займаецца пасля звальнення і якая ў яго пенсія, піша «Народная воля».
Са слоў Кандрацьева, ён ужо амаль два месяцы адпачывае ў Балгарыі і не збіраецца працягваць кар'еру: “Годзе мне ўжо гэтай трэнерскай дзейнасці. Наеўся трэнерства, зараз - на пенсіі”.
Журналіст пацікавіўся, ці прыстойная гэта сума.
- Менш за тысячу рублёў на месяц. Не ведаю, як яе разлічвалі, але атрымалася так, як атрымалася, - паскардзіўся Кандрацьеў.