У Маскве знікла чэмпіёнка Расеі ў фігурным катанні сярод юніёраў
2- 29.08.2023, 14:20
- 13,556
Мэдыі паведамляюць аб сварцы з трэнерам, якая адбылася напярэдадні.
У Маскве знікла 16-гадовая фігурыстка Аліна Гарбачова. Пра гэта «РІА Новості» паведаміла ейная маці.
«Пра Аліну пакуль ніякай інфармацыі няма. Пакуль шукаем, ёсць толькі запісы з камер, як яна ўвайшла ў парк, і больш нічога. Цяпер прыехаў кінолаг з сабакам, будуць шукаць. Але ўжо прамінула шмат часу», — сказала Кацярына Гарбачова, паведамляе РБК.
У панядзелак, 28 жніўня, фігурыстка выйшла з коўзанкі на «Чкалаў Арэне» у Маскве і пайшла ў бок Уладзімірскай царквы. Апошні раз камеры зафіксавалі спартоўку на адрасе: Валакаламская шаша, будынак 67.
Фігурыстка Аліна Гарбачова знікла пасля сваркі з трэнерам.
28 жніўня дзяўчына мела трэнінг у фігурным катанні ў "Чкалаў Арэне" на вуліцы Лётнай. Паводле звестак «Базы», пад 18 гадзін яна пасварылася з трэнерам і а 18.54 выйшла з арэны. З сабой мела тэлефон, таблет і заплечнік цёмна-сіняга колеру.
Дзяўчына пайшла ў бок Уладзімірскай царквы, і зайшла ў парк на набярэжнай. Больш Аліна ў полі зроку не з'яўлялася.
Сёння на Пакроўскай набярэжнай былі знойдзеныя рэчы, якія належалі Гарбачовай. Месца знаходжання фігурысткі пакуль невядомае.
Рэчы спартоўкі знайшлі на Пакроўскай набярэжнай. Самай яе побач няма.
Гарбачова ў лютым перамагла на юніёрскім чэмпіянаце Расеі.
Таксама фігурыстка стала дзявятай на дарослым чэмпіянаце Расеі, які прайшоў у снежні ў Краснаярску.